Еўрапарламент заклікаў Брытанію «неадкладна» выйсці з ЕС
Еўрапарламент правёў пазачарговае пленарнае пасяджэнне і прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Вялікабрытанію як мага хутчэй выйсці з Еўрасаюза.
Юнкер (злева), theguardian.com
Адкрываючы пасяджэнне ў парламенце, прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што брытанскі ўрад павінен «ўдакладніць» сваю пазіцыю. Ён адзначыў, што волю брытанскага народа неабходна паважаць, выклікаўшы апладысменты ад лідара Партыі незалежнасці Вялікабрытаніі (UKIP) Найджэл Фараджа, ключавога ўдзельніка кампаніі за Brexit.
«Я сапраўды здзіўлены, што вы тут. Вы змагаецеся за выхад. Брытанскі народ прагаласаваў на карысць выхаду. Чаму вы тут?» — у сваю чаргу сказаў Юнкер, звяртаючыся да Фараджа.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
 1
Брытанскі інвестар, у якога забралі найбуйнейшую сонечную электрастанцыю ў Беларусі, узяўся судзіцца з беларускім урадам
 3
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера