Знайсці
28.06.2016 / 13:08РусŁacБел

МТС распавёў, у якія дні нельга будзе папоўніць рахунак, life:) папярэдзіў пра перабоі з аплатай

Аператар МТС пры дапамозе SMS папярэдзіў абанентаў аб тым, калі нельга будзе папоўніць рахунак у сувязі з дэнамінацыяй і папрасіў паклапаціцца пра станоўчыя рахункі загадзя.

Цікава, што раней аператар ужо паведамляў пра магчымыя праблемы, але тады фармулёўка была не такой жорсткай: 30 чэрвеня і 1 ліпеня «абаненты МТС могуць сутыкнуцца з затрымкамі тарыфікацыі паслуг і залічэння плацяжоў або іх абмежаваннем».

З дапамогай SMS сваіх абанентаў раней папярэдзіў і life:). Гаворка ідзе пра «магчымыя» праблемы, але тэрмін пры гэтым павялічаны па 4 ліпеня.

На момант публікацыі ніяк не папярэджваў сваіх абанентаў толькі velcom. Магчыма, аператар зробіць гэта ў найбліжэйшы час.

Інтэрнэт-правайдары таксама загадзя папярэдзілі сваіх кліентаў. У прыватнасці, «Белтэлекам» падрабязна распавёў пра тое, з якімі сэрвісамі могуць узнікнуць праблемы ў пераходны перыяд, а «Атлант Тэлекам», як і life:), паведаміў, што «ўзнікненне цяжкасцяў аплаты паслуг магчыма з 30 чэрвеня па 4 ліпеня».

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930