Знайсці
28.06.2016 / 12:31РусŁacБел

Спёка вяртаецца

29 чэрвеня ўмовы надвор'я Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па ўсходзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі ва ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны, умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 17°С, па паўднёвым усходзе да + 19°С, максімальная днём +23.. + 29°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

30 чэрвеня надвор'е абумовіць вобласць павышанага ціску. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 18°С, максімальная днём +25.. + 30°С, па паўднёвым захадзе да + 32°С.

1 ліпеня большая частка краіны будзе заставацца ў полі павышанага ціску, на паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Месцамі па паўночна-заходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. + 20°С, максімальная днём +26.. + 32°С.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031