Знайсці
28.06.2016 / 12:11РусŁacБел

EPAM паглынуў кітайскую кампанію з 1400 супрацоўнікамі

Сума ўгоды не называецца, але EPAM можа дазволіць сабе купляць кампаніі за дзясяткі мільёнаў даляраў.

Амерыканская ІТ-кампанія EPAM, якая мае беларускія карані і найбуйнейшае падраздзяленне ў Мінску, набыла кітайскую кампанію Dextrys. Умовы пакупкі не называюцца.

Да цяперашніх офісаў у Шэньчжэні і Ганконгу пакупка дадасць EPAM цэнтры ў Шанхаі, Гуанчжоў і Сучжоў, узмацніўшы прысутнасьць кампаніі ў Кітаі. Цэнтральны офіс Dextrys месціцца ў Ньюбурыпорце, штат Масачусэтс (ЗША). Кітайская кампанія займаецца распрацоўкай праграм, кіраваннем праектамі, аўтаматызацыяй тэставання, працуе з кліентамі ў сферы вытворчасьці і продажу як софту, так і спажывецкіх тавараў. Штат кампаніі налічвае 1400 чалавек (у EPAM па ўсім свеце — 18 000).

Гэта не першая буйная пакупка EPAM. Летась кампанія набылаамерыканска-індыйскую Alliance Global Services са штатам у 1200 чалавек за 51,3 млн даляраў, два гады таму — ганконскую Jointech за 36,8 млн.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930