Знайсці
28.06.2016 / 12:00РусŁacБел

Вызначаныя 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне»

Прафесійнае журы 27 чэрвеня выбрала паводле вынікаў праслухоўвання дзесяць фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2016», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі — арганізатара адбору.

Фінальнае шоу адбору пройдзе ў фармаце гала-канцэрта не пазней за 16 верасня і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

За права выступаць ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні-2016» будуць змагацца: Аляксандр Мінёнак (Мінск), Юлія Мажылоўская (Мінск), Вольга Канавалава (Магілёў), Стафанія Сакалова (Мінск), гурт «Нясумны ўзрост» (Мінск), Алена Цітова (Магілёў ), Зінаіда Купрыяновіч (Мінск), Марыя Жыліна (Мінск), шоу-гурт So-Ni-Ka (Віцебск), Марыя Магільная (Магілёў).

У прэс-службе падкрэслілі, што да праслухоўвання былі дапушчаныя ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі былі належным чынам аформленыя. Гэта 45 удзельнікаў, уключаючы 39 сольных выканаўцаў і шэсць вакальных гуртоў.

Прафесійнае журы ўзначаліў кампазітар Эдуард Зарыцкі (старшыня журы). Канкурсантаў таксама ацэньвалі кампазітар і аранжыроўшчык Генадзь Маркевіч, спявачка Таццяна Дробышава, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Надзея Васільчанка, галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў адукацыі і працы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Васіль Галаван, дырэктар радыёстанцыі «Радиус FM» Алена Трашчынская, намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала «Беларусь 24» Вольга Саламаха, загадчыца аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Сямёнава, выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 1» Людміла Барадзіна.

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2016» пройдзе ў Валеце (Мальта) 20 лістапада.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930