Знайсці
27.06.2016 / 17:2015РусŁacБел

Гульцы зборнай Расіі пабіліся паміж сабой перад сустрэчай з Уэльсам

Цікавыя падрабязнасці выплываюць пра быт нацыянальнай каманды Расіі на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі.

Павел Мамаеў. Фота sport-express.ru

Напэўна, многія звярнулі ўвагу, што паўабаронца Павел Мамаеў выйшаў на апошнюю гульню з рассечаным брывом. Доктар зборнай Расіі ў каментары сказаў, што не ведае, адкуль узялося рассячэнне, а яго паклікалі проста накласці швы.

Цяпер расійскія журналісты дакапаліся да таго, што стаяла за гэтым інцыдэнтам. Пасля няўдалай сустрэчы са зборнай Славакіі (1:2) Павел Мамаеў зайшоў у раздзявальню Расіі на эмоцыях. Маўляў, з такой камандай нават унічыю сорамна гуляць, а не тое, што прайграваць.

Пасля гэтага Мамаеў накінуўся з крытыкай на галоўнага трэнера зборнай Леаніда Слуцкага, які «выстаўляе ў складзе гэтае га…но». Маецца на ўвазе Раман Найштэдтэр, адзін легіянер у складзе зборнай Расіі. Напярэдадні Еўра яму далі расійскае грамадзянства, бо бацькі Найштэдтэра былі з Расіі. Гуляе футбаліст у чэмпіянаце Германіі за «Шальке-04».

Слуцкі прапусціў тады гэтыя словы, аднак назаўтра папрасіў Мамаева выбачыцца за свае паводзіны. На гэта Мамаеў ізноў адрэагаваў вельмі востра. Пачалася слоўная перапалка. Скончылася гэта тым, што капітан зборнай Расіі Раман Шырокаў проста ўдарыў Мамаева, збіўшы яго з ног. Далейшую бойку не дапусцілі гульцы зборнай.

Самі футбалісты пакуль абвяргаюць такую версію.

Пасля такога скандалу зборная Расіі разгромна саступіла Уэльсу – 0:3.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930