Знайсці
24.06.2016 / 20:376РусŁacБел

Заява кіраўніцтва ЕС: Еўрасаюз выключае перагляд умоў сяброўства Брытаніі

Дамова паміж Брытаніяй і ЕС аб новых умовах сяброўства краіны спыняе сваё існаванне, і ніякага перагляду яе не будзе.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнта Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера, кіраўніка Еўрапейскай Рады Дональда Туска, прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца і прэм'ера старшынствуючых у Радзе ЕС Нідэрландаў Марка Рутэ.

«Як было ўзгоднена, «Новае рашэнне для Аб'яднанага Каралеўства ў Еўрапейскім Саюзе», якое было дасягнутае падчас саміту ЕС, што адбыўся 18—19 лютага 2016 года, не ўступіць у сілу і спыняе сваё існаванне. Не будзе ніякіх перамоваў аб пераглядзе дакумента», — падкрэслілі палітыкі.

«Што тычыцца Аб'яднанага Каралеўства, мы спадзяемся, што яно ў будучыні будзе цесным партнёрам Еўрапейскага Саюза. Мы чакаем, што краіна сфармулюе свае прапановы па гэтым пытанні. Любое пагадненне, якое будзе заключана з Аб'яднаным Каралеўствам як з краінай з-за межаў ЕС, павінна будзе адлюстроўваць інтарэсы абодвух бакоў і быць збалансаваным у пытаннях правоў і абавязкаў», — адзначаецца ў дакуменце.

Як вядома, у ноч на 20 лютага Саміт Еўрапейскага саюза прыняў рашэнне аб дамоўленасці, якая павінна прадухіліць выхад Брытаніі са складу ЕС.

У той жа час на рэферэндуме 23 чэрвеня за выхад Брытаніі з ЕС прагаласавалі 51,9% выбаршчыкаў, тады як за тое, каб застацца ў складзе ЕС, выказаліся 48,1%.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што сыдзе ў адстаўку ў кастрычніку гэтага года.

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031