Знайсці
24.06.2016 / 19:276РусŁacБел

ЕС выдзеліць Беларусі больш як 12 млн еўра для пераходу да мадэлі «зялёнай эканомікі»

Больш як 12 млн еўра выдзеліць Еўрасаюз для пераходу да мадэлі «зялёнай эканомікі» ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна на прэс-канферэнцыі «Дзяржаўная экалагічная палітыка: укараненне механізмаў «зялёнай эканомікі».

«Сёння Мінпрыроды рэалізуе некалькі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, фінансуемых Еўрапейскім саюзам, якія дадуць магчымасць выпрацаваць напрамкі і канкрэтныя крокі па пераходзе да мадэлі «зялёнай эканомікі», — сказала яна. У прыватнасці, першы намеснік міністра назвала праект «Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця «зялёнай эканомікі» ў Рэспубліцы Беларусь» і праект «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай эканомікі».

Паводле яе слоў, «у рамках праектаў аналізуецца еўрапейскае і нацыянальнае заканадаўства ў галіне дзяржаўных зялёных закупак, экалагічнай маркіроўкі прадукцыі, арганічнай сельскай гаспадаркі, экалагічных інавацый і экасістэмных паслуг».

«Нягледзячы на тое, што праекты пачалі работу толькі ў 2015 годзе, ужо ёсць канкрэтныя напрацоўкі і іх рэалізацыя. У прыватнасці, набыты першыя турыстычныя электрычныя аўтобусы, якія будуць курсіраваць па тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі» і Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу Радзівілаў. На базе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» завершана будаўніцтва гадавальніка для штучнай гадоўлі птушак цецеруковых відаў у мэтах далейшай іх рэалізацыі іншым асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям і за мяжу. А на Папяровай фабрыцы Дзяржзнака ў Барысаве пачаты інавацыйны для Беларусі праект па вытворчасці офіснай паперы з другасных рэсурсаў», — паведаміла Ія Малкіна.

Першы намеснік міністра сказала, што ў Беларусі ў 2015 годзе быў праведзены конкурс ініцыятыў сярод няўрадавых арганізацый па рэалізацыі зялёных пілотных праектаў. Цяпер рэалізуецца 16 такіх ініцыятыў па розных напрамках, у тым ліку экалагічны турызм, захаванне біяразнастайнасці, устойлівае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў і зямель, абыходжанне з адходамі, пашырэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасць.

Вынікі гэтых ініцыятыў дапамогуць Мінпрыроды выпрацаваць канчатковы курс развіцця і вызначыць прыярытэтныя напрамкі па азеляненні эканомікі. «Экалогія — гэта не затраты, гэта інвестыцыі ў будучыню», — падкрэсліла першы намеснік міністра. Усяго на рэалізацыю праектаў Еўрапейскім саюзам будзе выдзелена больш як 12 млн еўра.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера