Знайсці
24.06.2016 / 16:432РусŁacБел

ДАІ рэкамендуе кіроўцам адмовіцца ад далёкіх паездак у спёку

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя дні чакаецца спёка да 34 градусаў. Ва ўпраўленні ДАІ МУС адзначылі, што ў такіх умовах надвор'я кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з'яўляецца галавакружэнне, млявасць, санлівасць. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам па магчымасці адмовіцца ад стомных далёкіх паездак, асабліва калі ў аўтамабілі няма кандыцыянера.

Пры неабходнасці сесці за руль важна кантраляваць сваё самаадчуванне, не знаходзіцца доўгі час за рулём. Адпраўляючыся ў дарогу, трэба браць з сабой пітную ваду, праверыць у аптэчцы наяўнасць неабходных лякарстваў, а таксама — спраўнага вогнетушыцеля ў аўтамабілі.

Рэкамендацыі не выходзіць у час дзённай спёкі на вуліцу адрасаваныя і пешаходам, якія маюць праблемы са здароўем.

У пятніцу і выхадныя дні ДАІ арганізуе ўзмоцнены варыянт нясення службы. Супрацоўнікі арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху ва ўмовах гарачага надвор'я, забеспячэнне бяспечных умоў руху, спыненне найбольш небяспечных парушэнняў ПДР як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная выяўленню матацыклістаў і аўтааматараў, якія селі за руль у стане ап'янення, якія не маюць права кіравання, спыненню парушэнняў устаноўленых скорасных рэжымаў, правіл манеўравання і абгону, кантролю выкарыстання вадзіцелямі і пасажырамі сродкаў пасіўнай бяспекі — рамянёў, моташлемаў, дзіцячых утрымліваючых устройстваў.

У прыватнасці, з 15.00 24 чэрвеня да 23.00 26 чэрвеня арганізуецца масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі М3 Мінск — Віцебск, у час якой будзе выкарыстаны галосны, негалосны і змешаны кантроль выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.

Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ будуць забяспечваць грамадскі парадак і бяспеку дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку грамадзян. Інспектары ДПС пракантралююць фізічны стан кіроўцаў, выкананне правіл прыпынку і стаянкі.

Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС накіраваныя ў раёны з найбольш напружанай абстаноўкай у сферы бяспекі дарожнага руху.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930