Знайсці
25.06.2016 / 01:1316РусŁacБел

У Беларусі засталося толькі 20 мядзведзяў, за год папуляцыя скарацілася ў 6 разоў

Белстат апублікаваў дадзеныя аб колькасці асноўных відаў паляўнічых жывёлаў. Каго ў беларускіх лясах паболела, а каго паменела?

Найбольшая папуляцыя ў зайцаў — іх 159 тысяч (прырост за год 7 тысяч). Услед ідуць вавёркі — 118 тысяч (+16 тысяч).

Амаль аднолькавая колькасць казуляў (75 тысяч, +3 тысячы) і баброў (72 тысячы, +9 тысячы).

Расце і колькасць ласёў. Іх цяпер 32 тысячы (+2 тысячы). Прыблізна столькі ж развялося андатраў (30 тысяч) і лісаў (27 тысяч).

А вось дзікоў, якіх некалькі гадоў таму, да пачатку эпідэміі свіной чумы, было каля 80 тысяч, цяпер засталося толькі 8 тысяч.

Але найбольш за год пацярпела папуляцыя мядзведзеў. У папярэднія гады ў Беларусі фіксавалася 110-120 асобін, а летась засталося 20 мядзведзяў. У Белстаце запэўнілі, што гэта не абдрукоўка, а праўдзівыя звесткі.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930