Знайсці
24.06.2016 / 15:4060РусŁacБел

У Гродне пахавалі расійскага вайскоўца, які загінуў у Сірыі

Паводле інфармацыі крыніцаў «Белсата», 42-гадовы вайсковец загінуў у баявой аперацыі ў Сірыі.

Да дому, дзе жыў загінулы вайсковец, на развітанне прыйшлі каля 50 асобаў, сярод іх беларускія і расейскія вайскоўцы. Пахаваны жаўнер будзе на гарадскіх могілках у Аульсе.

Начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Беларусі Уладзімір Макараў адмовіўся каментаваць «Белсату» сітуацыю.

На фота бачна, што цела загінулага накрытае расейскім сцягам. Труну нясе і суправаджае ганаровая варта беларускага войска.

За труною ішлі сваякі памерлага, а таксама двое мужчынаў у зялёнай форме з расейскімі нашыўкамі.

Пахаванне ў Горадні вайскоўца пад расейскім сцягам Belsat.eu пракаментаваў вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін:

«Калі накрыты расейскім сцягам, то служыў пад ім, гэта вайсковы рытуал. Так як Беларусь з'яўляцца саюзніцай Расеі, і гэты чалавек наш грамадзянін, які загінуў падчас баявых дзеянняў, то як вайскоўцу яму могуць аказваць вайсковыя ўшанаванні».

Эксперт кажа, што ў расейскім войску служаць «дзясяткі, сотні, а, можа і тысячы беларусаў.

«Улічваючы розніцу ў аплаце працы вайскоўцаў, якая ў Расеі цяпер несувымерна вышэйшая, шмат якія беларусы пайшлі служыць у расейскае войска па кантрактах», – адзначыў Аляксандр Алесін.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера