Знайсці
24.06.2016 / 14:1211РусŁacБел

Супрацоўнік банка, які скраў больш за 700 тысяч даляраў, пакуль не знойдзены

Месцазнаходжанне Руслана Фраемчука, які ўчыніў 25 красавіка 2015 года крадзеж у асабліва буйным памеры ў ЗАТ «БСБ-Банк», пакуль не ўстаноўлена, паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 чэрвеня намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

«Відаць, той багаж, які ён вынес, дазваляе сыходзіць ад вышуку», — пракаментаваў Стук тую акалічнасць, што абвінавачванаму ўдалося схавацца і што яго да гэтага часу не ўдалося затрымаць. Намеснік генпракурора сказаў, што «ідзе актыўны вышук», і выказаў упэўненасць у тым, што Фраямчук будзе затрыманы.

Нагадаем, 27 красавіка мінулага года ў 9.46 па спецлініі 102 у міліцыю звярнуліся работнікі ЗАТ «БСБ-Банк» з інфармацыяй аб тым, што ў памяшканні разлікова-касавага цэнтра, размешчанага ў Цэнтральным раёне Мінска, на плошчы Свабоды, пашкоджаныя пломбы сейфаў.

У ходзе першапачатковых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што крадзеж быў учынены 25 красавіка з 18.24 да 20.53. Выкрадзена: 690.000 долараў ЗША, 64.000 еўра, 3.900.000 рублёў ЦБ РФ, 1.340 фунтаў стэрлінгаў, 1.000 швейцарскіх франкаў, 45.229 грыўнаў і 100 злотых.

Устаноўлена, што да крадзяжу грошай датычны 43-гадовы супрацоўнік банка, якi ажыццяўляў кантроль за забеспячэннем унутрыбанкаўскага рэжыму, абарону перыметра і службовых памяшканняў. 25 красавіка ён апошнім выходзіў з банкаўскай установы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера