Знайсці
23.06.2016 / 20:58РусŁacБел

Галоўны трэнер зборнай Украіны па футболе падаў у адстаўку

Галоўны трэнер зборнай Украіны па футболе Міхаіл Фаменка падаў у адстаўку пасля няўдалага выступу каманды на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў Францыі.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю, апублікаваным на афіцыйным сайце Федэрацыі футбола Украіны.

«Які сэнс працягваць, калі заданне, якое было пастаўленае перад намі, мы не выканалі? Я бяру адказнасць за адсутнасць выніку на сябе і падаю ў адстаўку», — заявіў Фаменка.

Каманда не толькі не змагла выйсці з групы, але і прайграла ўсе тры матчы ў групе. Пры гэтым падапечныя Міхаіла Фаменкі не забілі ніводнага гола і сталі найгоршай зборнай чэмпіянату.

Кажучы пра прычыны няўдалага выступлення зборнай на Еўра-2016, галоўны трэнер назваў няпростую групу, нязручны каляндар, а таксама псіхалагічную негатоўнасць некаторых гульцоў да чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930