Знайсці
23.06.2016 / 16:573РусŁacБел

Швейцарскія студэнты пабудавалі самы хуткі ў свеце аўтамабіль

Электрычны гоначны аўтамабіль, пабудаваны швейцарскімі студэнтамі-інжынерамі, пабіў сусветны рэкорд па паскарэнні аўтамабіля, які сілкуецца ад аўтаномнай крыніцы электраэнергіі.

ETH ZRICH

Аўтамабіль змог за 1,513 секунды разагнацца да хуткасці 100 км у гадзіну. Каб дасягнуць гэтай хуткасці, яму спатрэбілася ўсяго 30 метраў.

Папярэдні рэкорд быў пастаўлены летась аўтамабілем, сабраным ва Універсітэце Штутгарта. Ён змог разагнацца да 100 км у гадзіну за 1,779 секунды.

Самы хуткі з ужо выпушчаных у вытворчасць аўтамабіляў — гібрыдны Porsche 918 Spyder — разганяецца да 100 км у гадзіну за 2,2 секунды.

На дадзены момант ні адзін бензінавы або дызельны аўтамабіль не можа разагнацца да такой хуткасці за гэтак малую колькасць часу.

Аўтамабіль пабудавалі 30 студэнтаў са Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і Універсітэта прыкладных навук Люцэрна.

У заяве Цюрыхскага універсітэта гаворыцца, што аўтамабіль можа адкрыць шлях да ўдасканалення тэхналогій хуткага паскарэння.

Аўтамабіль важыць усяго 168 кг дзякуючы выкарыстанню вугляроднага валакна ў яго корпусе.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930