Знайсці
23.06.2016 / 14:5347РусŁacБел

Японскую порнаіндустрыю рэфармуюць пасля скаргаў актрысы

Асацыяцыя па абароне інтэлектуальнай уласнасці Японіі (IPPA) выбачылася і паабяцала правесці рэфармаванне порнаіндустрыі пасля абвінавачванняў з боку актывістаў у тым, што жанчын прымушалі да палавых актаў для здымак порнафільмаў.

Па выніках нарады з юрыстамі і праваабаронцамі прадстаўнікі IPPA заявілі, што прадставяць новыя прапановы для рэгулявання дзейнасці кампаній, якія выпускаюць відэа парнаграфічнага характару.

У прыватнасці, такія кампаніі будуць абавязаны атрымліваць згоду акторак на здымку ў порнароліках і не будуць мець права штрафаваць іх, калі яны адмовяцца ад здымак.

Раней у чэрвені паліцыя Японіі арыштавала былога кіраўніка акцёрскага агенцтва Marks Japan і яшчэ двух мужчын па справе жанчыны, якая паведаміла, што яе некалькі разоў гвалтавалі перад камерай. Пры гэтым ёй пагражалі буйнымі штрафамі і заяўлялі, што адмова ад сэксу будзе парушэннем кантракту.

Як адзначыла ў інтэрв'ю Франс-прэс актывістка Сіхока Фудзівара, каля 20% японскіх кампаній-вытворцаў порнаролікаў не з'яўляюцца чальцамі IPPA і выпускаюць відэа нелегальна, таму неабходныя дзеянні з боку ўрада.

У сакавіку праваабарончая група Human Rights Now заяўляла пра рост колькасці выпадкаў, калі маладыя жанчыны, якія жадаюць стаць мадэлямі, прымушаліся да здымак у парнаграфічных відэароліках.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930