Знайсці
30.05.2016 / 23:151РусŁacБел

У Верхнім горадзе па суботах ахвотных будуць вучыць хадзіць на хадулях

Мінскі форум вулічных тэатраў запускае адукацыйны праект з 4 чэрвеня, паведамілі арганізатары.

БелТА

На працягу ўсяго лета ў суботу ў Верхнім горадзе ў двары Карэтнага музея (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8Б) пад адкрытым небам будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы ад лепшых вулічных тэатраў Беларусі. Яны прыадкрыюць таямніцу інтэрактыўнага тэатра, навучаць перамяшчацца на хадулях, дапамогуць развіць пластыку і раскажуць шмат новага і цікавага.

Першую лекцыю 4 чэрвеня «Вулічны тэатр. Ад старажытнасці да нашых дзён» прачытае тэатразнавец Таццяна Януковіч.

У праграме праекта майстар-класы ад эксперыментальнага тэатра Eye, тэатра ўзаемадзеяння «Мусташ», тэатра танца «Альтана». Вулічны тэатр «Вір» 25 чэрвеня дасць майстар-клас па перамяшчэнні на хадулях.

За раскладам майстар-класаў можна сачыць у сацыяльных сетках, а таксама на сайце Мінскага форуму вулічных тэатраў.

Праграма будзе дапаўняцца на працягу лета.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930