Знайсці
30.05.2016 / 20:182РусŁacБел

Эрдаган звінаваціў Расію ў пастаўцы зброі курдам

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвінаваціў РФ у пастаўках ўзбраення баевікам Рабочай партыі Курдыстана (РПК).

Reuters.com

Па словах Эрдагана, РПК атрымлівае расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны. Узбраенне, па сцвярджэнні прэзідэнта, паступае з тэрыторыі Сірыі і Ірака.

Кіраўнік РПК Джэміль Байык абверг заяву Эрдагана. «Нам ніхто не дапамагае і ніхто не падтрымлівае, мы самі купляем сваё ўзбраенне (на чорных рынках). Другая крыніца - трафеі ў сутычках з турэцкімі вайскоўцамі».

Намеснік кіраўніка расейскага МЗС Міхаіл Багданаў заявіў, што Турцыя павінна прадставіць доказы сваіх абвінавачванняў. Пры гэтым, як паведамляе РІА Навіны, прадстаўнікі РФ пацвярджаюць пастаўкі ўзбраенняў у іракскі Курдыстан, на тэрыторыі якога размяшчаюцца базы РПК.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера