Знайсці
30.05.2016 / 19:331РусŁacБел

У сеціве з'явіўся «Лаза-генератар»

Расійскі тэлеканал «РЕН ТВ» запусціў жартоўны інтэрнэт-сэрвіс «Лаза-генератар». З дапамогай гэтага сайта, як паабяцалі стваральнікі, любы карыстальнік сеціва можа даведацца, што пра яго думае Юрый Лаза. Для стварэння «меркаванняў» генератар выкарыстоўвае рэальныя цытаты музыкі, якія змяшчаюць крытыку расійскіх і замежных выканаўцаў.

Сам Лаза палічыў запуск генератара няўдалым жартам, піша lenta.ru.

«Калі яны так жартуюць, то яны павінны растлумачыць народу, што гэта жарт. Разумееце, народ на самай справе не так добра разумее жарт, як нам здаецца», — заявіў Лаза. Ён выказаў здзіўленне з нагоды таго, што тэлеканал «РЕН ТВ» выкарыстоўвае яго вобраз без дазволу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930