Знайсці
30.05.2016 / 18:44РусŁacБел

Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка наведае Беларусь 1—2 чэрвеня

Віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка Сірыл Мюлер наведае Беларусь 1—2 чэрвеня, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ірына Алейнік.

Чакаецца шэраг сустрэч віцэ-прэзідэнта банка з кіраўніцтвам краіны, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

Падрыхтоўка візіту абмяркоўвалася на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам ў красавіку. Як паведамляла прэс-служба беларускага ўрада, візіт рыхтаваўся «ў мэтах прыняцця кіраўніцтвам банка станоўчага рашэння аб фінансаванні перспектыўных праектаў». Паведамлялася, што банкам ўхваленыя прапанаваныя беларускім бокам канцэпцыі праектаў у сферах аховы здароўя і гандлю і распачатая «тэхнічная праца па падрыхтоўцы адпаведных пагадненняў».

Ян Чул Кім раней заяўляў, што інвестыцыйны партфель дзейных праектаў Сусветнага банка для Беларусі ў 2017 годзе можа вырасці да 1,2 млрд даляраў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031