Знайсці
30.05.2016 / 14:51РусŁacБел

Ліга чэмпіёнаў. Сталі вядомыя ўсе магчымыя сапернікі БАТЭ па 2-м і 3-м кваліфікацыйных раўндах

Сталі вядомыя ўсе магчымыя сапернікі БАТЭ па 2-м і 3-м кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў, у выпадку, калі першы раўнд пройдзе без сенсацый.

БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з другога раўнду. Барысаўчане знаходзяцца ў ліку сеяных каманд.

Магчымыя сапернікі па 2-м кваліфікацыйным раўндзе: «Дзюдзеланж», «Жальгірыс», «Хапаэль Беер-Шэва», «Алімпія», «Валета», «Вардар», «Норчопінг», «Феранцвараш», «Крузейдэрс», «Флора», «Зрынскі Мостар», «Дандалк», «Младаст», СІК, «В36», «Нью-Сейнтс», «Санта-Калома».

У 3-м раўндзе адным з сапернікаў БАТЭ можа стаць: «Карабах», «Скендэрбеў», «Црвена Звезда», «Астра», «Дынама» Тбілісі, «Астана», «Русенборг», «Хабнарф'ёрдзюр», «Нітра» і «Шэрыф».

Лёсаванне 1-га і 2-га кваліфікацыйных раўндаў адбудзецца 20 чэрвеня. Матчы 2-га раўнда пройдуць 12/13 і 19/20 ліпеня.

У раўндзе плэй-оф БАТЭ на дадзены момант не патрапіць у лік сеяных. Яго верагоднымі супернікамі могуць стаць: «Алімпіякас», «Вікторыя» Пльзень, «Рэд Бул», «Селтык» і АПОЭЛ. Зрэшты, калі хаця б адзін з фаварытаў, спатыкаецца ў 2-м ці 3-м раўндзе, БАТЭ можа перамясціцца ў наймацнейшы кошык.

By.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930