Знайсці
30.05.2016 / 14:2936РусŁacБел

Віктар Лукашэнка прыйшоў на апошні званок да старэйшай дачкі Вікі ФОТЫ

Сёння па ўсёй краіне ў школах прагучаў апошні званок. Сярод выпускнікоў 16-й мінскай гімназіі — старэйшая ўнучка прэзідэнта Віка Лукашэнка.

Сямнаццацігадовая дзяўчына скончыла 11 «А» клас. У такі хвалюючы дзень падтрымаць Віку прыйшлі яе бацькі — Віктар і яго жонка Лілія.

— Якія ў вас пачуцці? — спыталі Віктара Лукашэнку.

— Вельмі хвалюючыя. Паглядзіце, якія прыгожыя ўсе! Нібы сам нядаўна такім быў, а ўжо — дзеці. Таму ганаруся і хвалююся. Мы думаем паступаць у БДУ. Будзем глядзець у залежнасці ад таго, як экзамены здасць, але мяркую, што гэта будзе звязана з эканомікай.

— Рэпетытараў наймалі?

— Вядома, абавязкова. Па матэматыцы, мовах, па ўсіх прадметах, якія будзе здаваць.

Па словах Віктара, у дачкі вельмі дружны клас і расставацца з аднакласнікамі дачцэ сумна.

Віка выходзіла на сваю апошнюю школьную лінейку пад руку з аднакласнікам. Усе дзяўчынкі 11 «А» надзелі белыя блузкі і бірузовыя спаднічкі, бо іх танец стаў цвіком на урачыстай лінейцы. Ставіў яго прафесійны харэограф. Віка Лукашэнка выглядала эфектна: на вуснах чырвоная памада, а ў вушах прыгожыя завушніцы.

— Настрой выдатны. Шкада школу заканчваць. Планы на будучыню натуральна ёсць, — усміхаецца Віка. — Куды буду паступаць? Пакуль не ведаю. Вось здам экзамены, тады і паглядзім. Усе прадметы люблю — кожны па-свойму, але больш дакладныя навукі.

Да выпускнога сукенка ў Вікі ўжо гатова. Але якой будзе, дзяўчына распавядаць не стала.

— Я хачу захоўваць гэта ў сакрэце, каб з'явіцца эфектна.

- Можа, у цябе будзе залаты медаль?

— Пакуль так і выходзіць. У нашым класе ёсць яшчэ пару такіх выдатнікаў, якія ідуць на залаты медаль. У прынцыпе, у нас усе дзеці ў класе разумныя.

— Дзядуля табой ганарыцца?

- Я спадзяюся.

Дар'я Ламаноўская, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930