Знайсці
30.05.2016 / 12:50РусŁacБел

У Баранавіцкім раёне загінула 10-гадовая дзяўчынка — на яе зваліўся цагляны слуп

Тата малой прыхінуўся да слупа, той адразу ўпаў.

Здарэнне адбылося ўвечары 28 мая на дачным участку ў садовым таварыстве «Крыніца» Баранавіцкага раёна.

Сям'я загінулай жыве ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці. У Баранавіцкі раён дзяўчынка з бацькамі і малодшым братам прыехалі ў госці да сябра сям'і. 

— Тата загінулай дзяўчынкі прыхінуўся да слупа, пастаўленага перад домам, каб зрабіць навес. Слуп стаў падаць. У той момант побач знаходзілася дачка мужчыны. Дзяўчынка атрымала траўму галавы, ад якой памерла на месцы, — распавяла Intex-press Марына Дранькова, прэс-сакратар Упраўлення Следчага камітэта РБ па Брэсцкай вобласці. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930