Знайсці
29.05.2016 / 18:406РусŁacБел

У Мінску прайшла працэсія Божага Цела 

Больш за 10 тысяч католікаў выйшла 29 мая на вуліцы Мінска, каб прайсці ў працэсіі Божага Цела. Дарослыя, моладзь і дзеці прайшлі ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы да архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўрачыстай працэсіяй, праслаўляючы Бога ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Тут і ніжэй фота Аляксандры Шчыглінскай

Працэсія Божага Цела стала ўжо традыцыйнай для Мінска, аднак, як і раней, кожны год збірае вялікую колькасць вернікаў не толькі са сталіцы, але і з іншых гарадоў. Сёлетняя працэсія — адна з самых маштабных.

Эўхарыстычнае набажэнства пачалося святой Імшой ля касцёла св. Роха, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам адзначаць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую традыцыйна мы называем святам Божага Цела. Знаходзячыся ў Святой Эўхарыстыі, Езус выходзіць па-за межы касцёлаў і капліц, каб быць бліжэй да чалавека, да месца яго працы, адпачынку і прабывання», — заўважыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі.

31 мая іерарх будзе адзначаць 35-ю гадавіну свайго прэзбітэрскага пасвячэння. Таму ў гаміліі арцыпастыр дзякаваў усім святарам і людзям добрай волі за падтрымку і прасіў аб малітве ў яго інтэнцыі.

«Сёння дзякую Богу за дар святарства і 35 гадоў святарскага служэння. Дзякую за тое, што ўжо тры з паловай дзесяцігоддзі Ён дазваляе мне кожны дзень падымаць кансэкраваную Гостыю, як дар для мяне самога і для людзей, якім я служыў у Літве, Беларусі, Расіі і ізноў служу ў Беларусі. Дзякуючы сакрамэнту святарства патрэбная для збаўлення Божая ласка прыходзіць да людзей», — сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

catholic.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера