Знайсці
29.05.2016 / 14:219РусŁacБел

Пад знакам Пагоні, або Як у Глыбокім улады прасоўваюць мясцовы патрыятызм ФОТАРЭПАРТАЖ

Нехта ж падумаў, што ў Глыбокім пасля правядзення Дня беларускага пісьменства і друку ў 2012 годзе – уся беларушчына з горада і раёна сплыве, як яе тут і не было.

Так, шмат тады было зроблена! Алея Славы з бюстамі ўсіх выбітных людзей краю, мемарыяльныя шыльды на дамах… А што далей?

Праязджаючы сёння па Глыбоччыне, заўважаеш, што нічога бясследна не сплыло. Шматкроць сустракаеш новыя білборды і банэры, накшталт «Глыбоччына – гасцінны край!», «Глыбокае – вішнёвая сталіца Беларусі»…

У самім Глыбокім, у білбордах, заўважная тэндэнцыя — прасоўванне мясцовага патрыятызму.

Нездарма ў 2012-м годзе Глыбокаму далі грошы на свята!

Ёсць такая каманда! Калі хто і не ведаў, то цяпер ведае!

Найлепшыя людзі і штандар з Пагоняй

Здаецца, у Глыбокага ёсць будучыня!

Барон Мюнхгаўзэн вылятае на гарматным ядры з вішнёвага сада. Не здзіўляйцеся, барон Мюнхгаўзен, на самой справе, пахаваны ў Глыбокім на цвінтары Копцеўка. Праўда, не літаратурны герой, але, усё ж, рэальны барон Мюнхгаўзэн.

Глыбачанін – гістарычна замацаваная назва жыхароў горада.

Якая розніца – Віленская губерня ці Віцебская! Глыбокае заўсёды з Пагоняй!

Уладзімір Скрабатун

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031