Знайсці
24.05.2016 / 19:532РусŁacБел

Твітар змяніў прынцып дзеяння ліміту ў 140 знакаў

Кіраўніцтва сеткі мікраблогаў Твітар афіцыйна абвясціла пра змяненне дзеяння ліміту ў 140 сімвалаў у паведамленні.

Як гаворыцца ў блогу старэйшага менеджара Тода Шэрмана, апублікаваным на сайце кампаніі ў аўторак, падлік знакаў адмяняецца, калі карыстальнік дадае медыядадаткі — фатаграфіі, відэаролікі, GIF-файлы і цытаты.

Правіла 140 сімвалаў таксама перастае дзейнічаць у адказах на твіты, пазначаныя сімвалам @імя. Новыя твіты, якія пачынаюцца з гэтага сімвала, будуць бачныя ўсім фолаверам.

Кнопка Retweet актывуецца такім чынам, што дазваляе карыстальнікам паўторна дзяліцца ўласнымі паведамленнямі і цытатамі.

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнік Твітара Джэк Дорсі сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што мэта гэтых новаўвядзенняў заключаецца ў тым, каб спрасціць жыццё карыстальнікам і зрабіць паведамленні больш асэнсаванымі.

Тод Шэрман падкрэсліў, што ўсе новыя функцыі пачнуць працаваць у бліжэйшыя месяцы. Кампанія імкнецца да таго, каб распрацоўшчыкі праграм для трэціх бакоў маглі адпаведным чынам адаптаваць свае прадукты.

Твітар пайшоў на змены правілаў карыстання дзеля прыцягнення новых карыстальнікаў, колькасць якіх, паводле меркавання кампаніі, расце недастатковымі тэмпамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930