Знайсці
24.05.2016 / 19:498РусŁacБел

Навумчык: Пазняку пакуль рана вяртацца ў Беларусь

Палітэмігрант Сяргей Навумчык лічыць, што лідару КХП-БНФ Зянону Пазняку пакуль рана вяртацца ў Беларусь.

Навумчык нагадаў, што ў канцы мінулага года мытня затрымала на мяжы кнігі Пазняка. «Гэта паказвае стаўленне ўладаў да Пазняка. Мне здаецца, што для яго вяртання пакуль не час», — сказаў Навумчык.

Кажучы пра тое, што вымусіла яго і Пазняка пакінуць краіну ў 1996 годзе, Навумчык адзначыў, што тады «была абсалютна рэальная пагроза не толькі свабодзе, але і жыццю». «У той сітуацыі выбару паміж жыццём і смерцю мы зрабілі такі выбар», — сказаў ён.

На думку Навумчыка, эміграцыя ў той час была палітычна правільным выбарам. «Нагадаю, тады Захад ужо фактычна прызнаваў афіцыйны Мінск, палітыку, якую праводзіў і праводзіць Лукашэнка. ЗША былі вымушаныя даць палітычнае прыстанішча двум лідарам народнага фронту. Гэта прымусіла іх перагледзець стаўленне да Беларусі, і ўжо рэферэндум 1996 года быў у цэнтры ўвагі сусветнай супольнасці. Тая акалічнасць адыграла сваю ролю», — заявіў палітык і журналіст.

Навумчык адзначыў, што некаторыя прадстаўнікі СМІ назвалі яго і Пазьняка эміграцыю «палітычным самаспаленнем». «Але я праз 20 гадоў, дзякаваць Богу, жывы. Жывы і Пазняк», — сказаў ён.

«Беларусь пакуль далёкая ад прававой дзяржавы. Тут ніхто ні ад чаго не застрахаваны, але, спадзяюся, усё будзе добра. Ва ўсякім выпадку ўсе працэдуры пашпартнага кантролю я прайшоў без праблем, — адзначыў Навумчык. — Я не ведаю, што будзе далей, але адчуваю сябе ў гэты момант абсалютна шчаслівым чалавекам».

Апытанка

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930