Знайсці
24.05.2016 / 18:3760РусŁacБел

Сяргей Навумчык у Мінску: Мая гісторыка-палітычная місія выкананая

Сяргей Навумчык прыляцеў у Беларусь з ЗША пасля дваццаці гадоў палітычнай эміграцыі. Карэспандэнты «НН» сустрэлі яго на Усходніх могілках. Ён выправіўся туды з букетам ружаў проста з аэрапорта, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«За гэтыя 20 гадоў не было ні дня, калі б я не думаў пра вяртанне ў Беларусь, — сказаў Навумчык. — На магілу Быкава прыехаў, бо ён шмат значыў у маім лёсе. На жаль, на пахаванне я прыехаць не змог, таму хоць так».

Таксама Навумчык усклаў кветкі да магіл паэта Генадзя Бураўкіна і журналіста Ігара Гермянчука.

У Беларусь Навумчык прыехаў на некалькі дзён. «Раней мае бацькі маглі ездзіць да нас, цяпер ужо не — узрост. Мая дачка, якая нарадзілася ў Амерыцы, увогуле першы раз прыехала ў Беларусь, хоць у яе беларускае грамадзянства. Яна ніколі не бачыла сваіх дзеда і бабку па лініі маці. Таму, калі бацькі выказалі жаданне нас пабачыць, мы не маглі не пайсці ім насустрач», — распавёў ён.

Паводле слоў Навумчыка, прыехаць ён змог, бо сітуацыя з яго бяспекай змянілася. 

Сёння ў планах паездка на малую радзіму жонкі, потым — некалькі дзён у Мінску.

Галоўнае ўражанне ў Сяргея Навумчыка – што ён вярнуўся дадому.

«Хоць за 20 гадоў і змянілася амаль усё тут, я адчуваю, што гэта ўсё сваё, што я дома, — кажа Навумчык. — Таксама дачка мне сказала, што разумее, чаму расейскія кінематаграфісты здымаюць свае серыялы ў Мінску — бо гэта сапраўды вельмі прыгожы горад».

Пры гэтым ён узгадаў, што ў эміграцыі прайшла амаль палова яго жыцця. Але Навумчык падкрэсліў, што ніколі не хацеў з’язджаць з краіны, гэта не быў яго выбар. 

Навумчык падкрэсліў, што ён не змяніў сваіх поглядаў: «Я застаюся на тых пазіцыях, на якіх і быў. І калі краіна называецца Рэспубліка Беларусь, то кіраўнік павінен займаць пасаду не больш за два тэрміны, калі гэта сапраўды рэспубліка, а не манархія».

На пытанне, ці плануе ён вярнуцца назусім і ці не збіраецца ўзначаліць партыю ці стварыць уласны рух, Навумчык адказаў так: «Я лічу, што мая і маіх калегаў па апазіцыі галоўная гістарычна-палітычная місія была выкананая 25 жніўня 1991 года, калі пры падтрымцы тысяч людзей мы стварылі гэтую краіну, калі прымалі першыя законы. І я разумею, што я ў палітыцы нічога нічога большага за гэтае не зраблю. Таму для мяне сёння галоўнае — завяршыць цыкл кніг найноўшай гісторыі. А ўвогуле, ёсць такая прымаўка: «Хочаш насмяшыць Бога — раскажы яму пра свае планы на наступны тыдзень».

Апытанка

Уладзіслаў Швядовіч, Сяргей Гудзілін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930