Знайсці
24.05.2016 / 16:133РусŁacБел

У цэнтры Мінска мужчына спрабаваў абрабаваць ювелірны салон

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксандр Герасімаў.

Сёння каля поўдня малады чалавек зайшоў у ювелірную краму па вуліцы Камсамольскай. Мужчына прымерыў мужчынскі бранзалет коштам 37 млн рублёў і сказаў прадаўцу, што хоча купіць яго. Але, калі дзяўчына-прадавец адвярнулася, ён разам з ювелірным вырабам выбег з крамы.

Работніцы салона кінуліся наўздагон за злачынцам, пры дапамозе мінакоў яны затрымалі яго недалёка ад плошчы Свабоды.

«Мужчыну перадалі прыбыламу нараду аховы, які даставіў яго ў РУУС Цэнтральнага раёна для разбіральніцтва. Па факце рабавання распачатая крымінальная справа па ст.206 КК», — сказаў Аляксандр Герасімаў.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Паводле інфармацыі, якую ўдалося даведацца журналістам, гаворка ідзе пра ювелірную краму «Царскае золата».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930