Знайсці
24.05.2016 / 12:521РусŁacБел

У Бразіліі ўпершыню ў свеце вырабілі на 3D-прынтары панцыр для чарапахі, якая пацярпела ад пажару ФОТЫ

Калі чарапаха Фрэдзі быў злоўлены ў хмызняковых пажарах у Бразіліі, яго шанцы на выжыванне былі невялікія.

Але дзякуючы групе хірургаў-актывістаў Фрэдзі не толькі выжыў — ён цяпер ўладальнік першага ў свеце панцыра, які надрукаваны на 3D-прынтары.

А вось так жахліва выглядаў Фрэдзі, калі яго знайшлі пасля пажару.

Дызайнер Цыцэрон Мараеш, член групы добраахвотнікаў з Сан- Паўлу распрацаваў абалонку шляхам аднаўлення на камп'ютар на аснове розных фатаграфій. Затым ён паслаў дызайн зубному хірургу Паўлу Міямота, які ператварыў дызайн у рэальнасць з дапамогай 3D-друкаркі. І як вы можаце бачыць, Фрэдзі выглядае больш чым шчаслівы ў сваім узноўленым, з дапамогай сучасных тэхналогій, дамку.

А вось так дызайнер размалёўваў новы панцыр Фрэдзі.

Паблік Марозаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера