Знайсці
24.05.2016 / 12:3811РусŁacБел

У Кітаі прэзентавалі аўтобус, які можа праязджаць над аўтамабілямі ВІДЭА

Кітайскія інжынеры распрацавалі праект партальнага аўтобуса, які можа праязджаць па дарогах над аўтамабілямі, без перашкоды агульнаму руху.

Пра гэта ў аўторак, 24 мая, паведамляе N+1 са спасылкай на CCTV News.

Партальны аўтобус прэзентавалі на міжнароднай выставе High-Tech Expo у Пекіне.

Аўтобус TEB зрабілі накшталт партальнага крана. У яго дзве бакавыя апоры, ён рухаецца па спецыяльных рэйках на ўзбочынах дарог. Корпус аўтобуса ўзняты над дарогай, пад ім могуць праязджаць аўтамабілі. Пад партальным аўтобусам змяшчаюцца дзве дарожныя паласы.

Аўтобус можа перавозіць каля 1200 чалавек. Пасажыры будуць падымацца ў салон па спецыяльных шлагбаўмах, якія апускаюцца ў партале падчас прыпынку.

Першы прататып пачнуць выпрабоўваць у другой палове 2016 года ў Цыньхуандаа на поўначы правінцыі Хэбэй.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930