Знайсці
24.05.2016 / 12:211РусŁacБел

Старыя і новыя банкноты можна будзе памяняць у банках на манеты з 1 ліпеня па 31 снежня бясплатна

Старыя і новыя банкноты фізасобам можна будзе памяняць у банках на манеты з 1 ліпеня па 31 снежня бясплатна. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міністэрства гандлю Беларусі.

Фота Сяргея Гудзіліна

«З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года будзе арганізаваны бясплатны размен банкнотаў узору 2000 года і ўзору 2009 года на манеты ўзору 2009 года непасрэдна ў касах структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка і банкаў для фізічных асоб», - гаворыцца ў паведамленні.

Банкам рэкамендавана арганізаваць бясплатны размен банкнотаў узору 2000 года на манеты ўзору 2009 года арганізацыям гандлю (сэрвісу), каб яны ўжо 1 ліпеня маглі размяняць і выдаць здачу пакупнікам новымі грашамі. Банкам таксама рэкамендуецца арганізаваць з 1 ліпеня перавозку арганізацыям гандлю (сэрвісу) грашовай наяўнасці ўзору 2009 года для забеспячэння іх патрэбнасці ў размене без спагнання платы за падмацаванне на працягу шасці месяцаў.

У сваю чаргу арганізацыі гандлю і сэрвісу для вырашэння пытання з разменам для выдачы здачы насельніцтву павінны ў маі разлічыць патрэбнасць у грашовых знаках узору 2009 года, перш за ўсё ў манетах. Аб суме, якую трэба даставіць у першыя дні з пачатку правядзення дэнамінацыі, арганізацыям неабходна праінфармаваць свой банк.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера