Знайсці
24.05.2016 / 11:546РусŁacБел

Міністр культуры Барыс Святлоў: На жаль, мастацкай цэнзуры цяпер няма

Міністр культуры Барыс Святлоў прыняў удзел у праграме «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь-1». Прыводзім некаторыя заявы чыноўніка. Дарэчы, выступаў ён па-руску.

Пра цэнзуру

На жаль, я павінен канстатаваць, што ў нас культурнай і мастацкай цэнзуры няма. Я кажу «на жаль». Чаму? Таму што цэнзура можа існаваць у розных формах — гэта можа быць мастацкая крытыка, можа быць праца рэдактара, можа быць унутраная самацэнзура. Калі мы адмаўляліся ад палітычнай цэнзуры, разам з гэтым выплеснулі і дзіця з бруднай вадой. Мы адмовіліся ад мастацкай цэнзуры і зменшылі ўзровень патрабавальнасці да мастацкіх твораў. Міністэрства культуры магло б ажыццяўляць гэту функцыю, але наша функцыя — стварыць умовы для развіцця талентаў. Добра калі б творчыя саюзы маглі на сябе ўзяць функцыю мастацкай цэнзуры.

Пра «чорныя спісы»

Такога спісу не існуе ні ў якім выглядзе. У нас існуе спіс тых калектываў і музыкантаў, якіх мы заўсёды запрашаем і якія выступаюць на нашых мерапрыемствах. Усе іншыя, якія не трапляюць… Як правіла гэта ўзровень, які яшчэ трэба… каб яны дараслі, ў тым ліку і ў палітычнай свядомасці.

Пра «Свабодны тэатр»

Гэта тэма палітычных тэхналогій. Наколькі я разумею, паліттэхнолагі будуць выкарыстоўваць любыя каналы, у тым ліку і формы мастацтва ці нібыта мастацтва, каб правесці тую ці іншую палітычную ідэю.

Пра размеркаванне даходаў

Тыя людзі, якія ствараюць высокую культуру, атрымліваюць менш за тых, хто, скарыстаўшыся плёнам іх творчасці і прыклаўшы не самыя вялікія намаганні, пачынаюць зарабляць нашмат большыя грошы. Мне здаецца, што шоу-бізнэсу трэба было б падзяліцца часткай сваіх даходаў з прадстаўнікамі высокай культуры.

Пра двойчы рэпрэсаванага бацьку

У біяграфіі майго бацькі былі дзве рэпрэсіі. Першая звязана з тым, што ён застаўся ў Мінску на акупаванай тэрыторыі і ўжо пасля вайны нёс цяжар пакарання. У той час у сям’і з’явіўся сябар — Міхаіл Гарачун, які займаўся пытаннямі мінскага падполля, і менавіта дзякуючы яму і быў рэабілітаваны мой бацька.

Але ён быў рэпрэсаваны двойчы. У канцы 1960-х быў час, калі пасля адлігі надышоў зноў час замаразкаў. І каб чаго не здарылася, бацьку прыбралі з тэлебачання.

Уладзімір Святлоў (1926—2010) працаваў дыктарам на Мінскім радыёвузле. Арыштаваны ў 1944 і асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў лагераў. Падчас «пражскай вясны» 1968 года быў звольнены з БТ. Рэабілітаваны ў 1971 годзе, стаў працаваць на «Беларусьфільме». Разам з Мікалаем Калініным ён зняў вядомыя фільмы «Корцік» і «Бронзавая птушка». У 2000-я выдаў аўтабіяграфічную кнігу апавяданняў Святлова «Незабыўнае».

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера