Знайсці
24.05.2016 / 11:1739РусŁacБел

Следчыя: Ніякія чатыры вучні не нападалі, у кабінеце педагог і дзевяцікласнік знаходзіліся ўдваіх

Следчыя спадзяюцца, што змогуць сёння апытаць педагога, якога параніў вучань. 57-гадовая жанчына прыйшла ў сябе, але знаходзіцца ў стабільна-цяжкім стане.

Параненая настаўніца. Фота з сацсетак.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Прадстаўнік СК таксама распавёў, што працягваецца пошук сродку нападу. «Шукаем зброю», - адзначыў ён.

У ведамстве абверглі шматлікія чуткі пра інцыдэнт — што напалі на настаўніка чацвёра вучняў, адзін з якіх і ўдарыў выкладчыка некалькі разоў вострым прадметам, а таксама што выратаваў жанчыну настаўнік працы, які сякерай узламаў дзверы кабінета.

«У кабінеце педагог і вучань знаходзіліся ўдваіх — гэта вызначаны факт», - адзначыў Сяргей Кабаковіч.

57-гадовая пацярпелая ўжо прыйшла ў сябе, але знаходзіцца ў стабільна-цяжкім стане. У СК спадзяюцца, што сёння медыкі дазволяць ёй паразмаўляць са следствам.

Пра дзевяцікласніка, які здзейсніў напад вядома няшмат — у яго добрыя характарыстыкі, ён з добрай сям'і.

«З ім працуюць следчыя, прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку і псіхолага-псіхіятрычная экспертыза», — паведамілі ў СК.

Нагадаем, раніцай 23 мая настаўніка адной са сталічных гімназій старшакласнік некалькі разоў ударыў вострым прадметам. Яе шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 14 і ч.2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Замах на забойства). Старшакласнік затрыманы.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930