Знайсці
24.05.2016 / 10:101РусŁacБел

Прадпрыемства Ганны Шарэйкі зарабіла $90 мільёнаў, а цяпер упершыню стала стратным — лічбы

Генеральная дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вось ўжо больш як паўтара года застаецца за кратамі. 10 чэрвеня ёй будзе вынесены прысуд.

Шарэйка ўзначальвала прадпрыемства з 1998 года да свайго затрымання ў жніўні 2014 года.

«Наша Ніва» параўнала, як працавала прадпрыемства Шарэйкі апошнія дзесяць гадоў. Сайт Міністэрства фінансаў утрымлівае інфармацыю з 2006 года.

На працягу 2006-2014 гадоў чысты прыбытак Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі склаў $90 мільёнаў. У першы ж год пасля арышту дырэктаркі былі зафіксаваныя страты. 

ГодПрыбытакРаботнікі
2006$5,8 мільёна1548
2007$7 мільёнаў1658
2008$9,8 мільёна1905
2009$11,4 мільёна2272
2010$9,4 мільёна2707
2011$20,4 мільёна3147
2012$10,7 мільёна3436
2013$6 тысяч3137
2014$14,69 мільёна3018
2015страты $2,83 мільёна2973

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930