Знайсці
04.05.2016 / 10:261РусŁacБел

Сядзібу Дзяконскіх у Пружанскім раёне прадалі з аўкцыёну за 11 тысяч даляраў

Рэшткі шляхецкай сядзібы Дзяконскіх XIX стагоддзя ў Пружанскім раёне прададзеныя на аўкцыёне з паніжэннем пачатковай цаны на 80%, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Павел Манько. Шляхецкая сядзіба ў вёсцы Каштанаўка мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя напаўразбуранага двухпавярховага сядзібнага дома ў яе ўваходзяць будынкі бровара і старожкі.

Прадаць рэшткі сядзібы спрабавалі ў чацвёрты раз. На папярэдніх таргах у сакавіку ні адной заяўкі на лот не прыйшло і аўкцыён не адбыўся. На самыя першыя таргі сядзібу выстаўлялі з пачатковым коштам у 1 мільярд 66 мільёнаў рублёў. На апошніх, з-за адсутнасці пакупнікоў, цану знізілі на 20% — да 853 мільёнаў рублёў. Але і за гэтыя грошы ахвотных купіць сядзібу не знайшлося.

У выніку гісторыка-культурная каштоўнасць пайшла з малатка са зніжкай у 80% — за 213 мільёнаў рублёў, што крыху больш за 11 тысяч даляраў. Разам з палацам пакупніку дастаўся зямельны надзел у 0,7 гектара.

Па ўмовах аўкцыёну пакупнік — а ім стала юрыдычная асоба — пасля рэгістрацыі права ўласнасці і падпісання ахоўнага абавязацельства павінен будзе забяспечыць за кошт уласных сродкаў рэканструкцыю (рэстаўрацыю) аб'екта.

Дарэчы, яшчэ адну старажытную сядзібу — роду Рудніцкіх у Віцебскай вобласці — паспрабуюць прадаць 18 мая.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера