Знайсці
30.04.2016 / 21:5130РусŁacБел

Праваслаўны свет святкуе Вялікдзень — Хрыстос уваскрос!

Праваслаўны свет святкуе Вялікдзень. Сёлета ён досыць позна — 1 мая. Зрэшты, і вясна моцна забавілася.

У суботу ў храмах асвячалі велікодныя стравы. Урачыстыя ўсяночныя багаслужбы праходзяць ва ўсіх цэрквах Беларусі.

Вялікдзень — адно з найбольшых святаў года. Ён нагадвае нам пра нашу хрысціянскую веру, пра перамогу Жыцця вечнага над смерцю.

На Вялікдзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!» І адказваюць на тое: «Сапраўды ўваскрос!»

Каталікі і пратэстанты святкавалі Вялікдзень месяц таму, 27 сакавіка. А наступным годзе будзем святкаваць яго супольна — 16 красавіка.

Потым цягам трох гадоў розніца будзе складаць тыдзень.

Выкарыстайце акенца для каментароў, каб павіншаваць сваякоў, сяброў, знаёмых з Вялікаднем.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930