Знайсці
30.04.2016 / 16:14137РусŁacБел

Лідар «Начных ваўкоў» Залдастанаў: «Беларусь — гэта Расея»

Лідар расейскага мотаклуба заявіў у Хатыні, што Беларусь і Украіна — часткі Расеі.

«Начныя ваўкі» у чарговы раз бяруць Берлін: Залдастанаў і сябры ягонага клубу ладзяць мотапрабег, прымеркаваны Дню Перамогі. Учора яны выехалі з Масквы, сёння ўскладваюць кветкі да савецкіх помнікаў на тэрыторыі нашай краіны.

Падчас візіту ў мемарыяльны комплекс у Хатыні Залдастанаў пашкадаваў пра распад Савецкага Саюзу ў 1991-м ды сказаў, што лічыць Беларусь і Украіну часткамі Расеі.

«Беларусь — гэта Расея, Украіна — гэта Расея», — заявіў ён.

Цяпер байкеры будуць спрабаваць трапіць у Польшчу, якая ўжо абвесціла, што не пусціць удзельнікаў мотапрабегу на сваю тэрыторыю.

Залдастанаў будзе суправаджаць калону байкераў да Берасця, бо праз санкцыі за ўдзел у анексіі Расіяй Крыма і спробе захопу Данбаса ён неўязны ў Еўрасаюз.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера