Знайсці
30.04.2016 / 11:3552РусŁacБел

«Начныя ваўкі» прыбылі ў Мінск — актывісты БРСМ сустракалі іх з кветкамі

Калона «Начных ваўкоў» у складзе прыкладна 50 матацыклістаў прыехала да Кургана Cлавы пад Мінскам. Да матацыклаў былі прымацаваныя сцягі Расіі, СССР і сімволіка «Начных ваўкоў». На некалькіх матацыклах бачныя сцягі Рэспублікі Беларусь. Узначальвае калону Аляксандр Залдастанаў — прыяцель прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і заснавальнік байк-клуба. Сустракалі іх каля дваццаці актывістаў БРСМ са сцягамі і кветкамі.

Байкеры ўсклалі кветкі да Кургана Cлавы і зладзілі імправізаваны мітынг-рэквіем. Далей байкеры плануюць ехаць у мемарыял у Хатыні.

Прадстаўнікі байкерскага клуба «Начныя ваўкі» збіраюцца правесці мотапрабег да Берліна, іх маршрут ляжыць праз Беларусь. Раніцай 1 мая яны правядуць прэс-канферэнцыю ў Брэсце ў консульстве Расеі. Пасля гэтага яны збіраюцца разам паехаць да памежнага пераходу «Варшаўскі мост». Летась іх маршрут на гэтым і спыніўся. Сёлета таксама могуць узнікнуць цяжкасці, бо Польшча ўжо абвясціла, што не збіраецца прапускаць гэтых байкераў на сваю тэрыторыю.

Рэч у тым, што «Начныя ваўкі» вылучаюцца радыкальна нацыяналістычнымі поглядамі. Некаторыя з іх бралі ўдзел у штурмавых групах у часе захопу Крыма і часткі Данбаса.

Апытанка

Радыё «Свабода»; СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930