Знайсці
29.04.2016 / 21:2856РусŁacБел

«Крытычная маса» ў Мінску скончылася брутальнымі затрыманнямі ўдзельнікаў

У апошнюю пятніцу месяца раварысты многіх краін ладзяць масавы заезд «Крытычная маса». Такім чынам яны хочуць звярнуць на сябе ўвагу гарадскіх уладаў і змусіць зрабіць горад зручнейшым для велатранспарту. Такі ж заезд меў адбыцца сёння, 29 красавіка. 

Як паведамляюць удзельнікі акцыі, пад Оперным тэатрам на пачатку заезду было каля 35 раварыстаў, 10 асоб у цывільным і чацвёра амапаўцаў. 

У 19:23 калона рушыла з-пад тэатра. У 19:42, калі раварысты даехалі да стэлы, канец калоны падрэзаў бардовы мікрааўтобус. З яго выскачылі амапаўцы і пачалі хапаць удзельнікаў. Шэсць чалавек кінулі на падлогу аўтобуса тварам уніз, нанеслі ўдары па тварах і жыватах, зверху кінулі на іх ровары і павезлі ў Цэнтральны РУУС. Адзін з затрыманых — назіральнік ад БХК Кірыл Кожанаў. 

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Інфармацыі з РУУС пакуль няма. 

Нагадаем, што заўтра ў Мінску мае адбыцца афіцыйнае адкрыццё веласезону — велакарнавал «Viva, Ровар!». Для яго правядзення ўлады нават перакрываюць праспекты. 

* * *

Версія міліцыі: веласіпедысты пачалі бойку з ДАІшнікамі і парвалі аднаму з іх форму

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930