Знайсці
29.04.2016 / 20:0522РусŁacБел

Лідар расійскага гурту «Аліса» Кінчаў шпіталізаваны з інфарктам

Саліста расійскага рок-гурту «Аліса» Канстанціна Кінчава даставілі ў бальніцу Санкт-Пецярбурга з інфарктам.

nsn.fm

У паведамленні на сайце гурту гаворыцца, што яго бліжэйшыя канцэрты ў сувязі з гэтым адмяняюцца.

Прэс-сакратар групы Аляксандра Панфілава паведаміла выданню «Фантанка.ру», што стан музыкі ацэньваецца як стабільны. Іншых падрабязнасцяў яна не прывяла.

У сваю чаргу жонка Кінчава паведаміла тэлеканалу РЕН, што цяпер яе мужу лепш.

Кінчаў прыйшоў у гурт «Аліса» ў 1984 годзе і з тых часоў з'яўляецца яе нязменным лідарам. 57-гадовы музыка напісаў большасць песень калектыву.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера