Знайсці
29.04.2016 / 19:068РусŁacБел

100-гадовая брытанка ўпрыгожыць старонкі юбілейнага Vogue

Часопіс Vogue упершыню выйдзе са 100-гадовай мадэллю на сваіх старонках. Ёй стала жыхарка Вялікабрытаніі Бо Гілберт, піша Mashable.

huffingtonpost.co.uk

Vogue плануе апублікаваць фотасесію Бо Гілберт для брытанскай сеткі крам Harvey Nichols, якая гандлюе прадметамі раскошы.

Выбар мадэлі невыпадковы. Спецыяльная кампанія праводзіцца ў гонар 100-гадовага юбілею моднага часопіса Vogue. Святочны часопіс з'явіцца ў газетных кіёсках ужо 5 мая.

Для брытанскай доўгажыхаркі гэта была першая фотасесія для моднай кампаніі. Гілберт паказала тавары такіх брэндаў, як Valentino, Céline, Lanvin і Victoria Beckham.

Фатографы адзначылі пасля здымкі: «Працаваць з Бо было выдатна. Гэта казачная, незалежная жанчына, якая ўвасабляе сабой пазачасавы стыль».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера