Знайсці
29.04.2016 / 19:02РусŁacБел

У Свіслач у Мінску нехта зліў нафтапрадукты

У рацэ Свіслач у Мінску выяўленыя нафтапрадукты, паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Фота: Упраўленне МНС Мінска

Сёння ў 12.40 у МНС ад прахожага паступіла інфармацыя аб тым, што ў акваторыі ракі Свіслач у раёне вул. Палявой, 56 выяўленая масляная пляма. Пасля прыбыцця да месца выкліку аператыўнай групы назіралася нязначнае выцяканне вады з дамешкам нафтапрадуктаў з ліўневай каналізацыі (дыяметр 300 мм) у акваторыю Свіслачы (прыналежнасць каналізацыі высвятляецца). Агульная плошча забруджвання склала каля 50 кв.м.

Як адзначыў Віталь Дэмбоўскі, для ліквідацыі здарэння былі падключаныя камунальныя службы горада. Выцяканне забруджанай вады нафтапрадуктам лакалізаванаt ў 13.25. Прычына здарэння і вінаватыя асобы высвятляюцца.

Работнікі Мінскага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, які будзе праводзіць расследаванне абставін здарэння, зрабілі адбор пробаў вады з акваторыі ракі для аналізу на забруджванне нафтапрадуктамі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера