Знайсці
29.04.2016 / 18:526РусŁacБел

ЗША працягнулі да 31 кастрычнiка рашэнне пра змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі

Злучаныя Штаты Амерыкі працягнулі рашэнне аб змякчэнні санкцый у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў да 31 кастрычнiка 2016 года.

«Міністэрства фінансаў ЗША з улікам кансультацый і ў каардынацыі з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША працягвае дазвол на здзяйсненне здзелак з беларускімі прадпрыемствамі, якія падпадаюць пад санкцыі згодна з указам прэзідэнта ЗША № 13405. Гэты дазвол не вызваляе заблакаваную уласнасць гэтых прадпрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

Санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў перыядычна падаўжаліся. У санкцыйных спіс уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».

29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 года), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым, калі сума здзелкі перавышае 10 тысяч даляраў, грамадзяне ЗША абавязаныя ставіць у вядомасць упраўленне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. «Мы заклікаем беларускі ўрад зрабіць дадатковыя пазітыўныя крокі па паляпшэнні пазіцыі ў дачыненні да правоў чалавека і дэмакратыі», — заяўляў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі 30 кастрычніка на брыфінгу ў Вашынгтоне.

У пачатку лістапада 2015 года Мінск наведалі два намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША — па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і па пытаннях дэмакратыі, правах чалавека і працы Роберт Бяршчынскі. Яны заявілі журналістам, што ЗША могуць аднавіць санкцыі ў выпадку пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выказаўшы пры гэтым надзею на далейшае паляпшэнне беларуска-амерыканскіх адносін.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930