Знайсці
29.04.2016 / 16:4313РусŁacБел

У Беларусі за пяць гадоў увесь жылы фонд плануецца абсталяваць індывідуальнымі лічыльнікамі цяпла

У найбліжэйшыя пяць гадоў плануецца абсталяваць індывідуальнымі лічыльнікамі цяпла ўвесь жылы фонд. Пра гэта паведаміў 29 красавіка ў Мінску на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Міхаіл Малашанка.

Ён нагадаў, што на гэты момант усе кватэры абсталяваныя індывідуальнымі лічыльнікамі гарачай і халоднай вады. Паводле яго слоў, гэта стымулюе насельніцтва эканоміць гэтыя крыніцы.

Пры гэтым кіраўнік дэпартамента адзначыў, што сістэма ўліку цеплавой энергіі па індывідуальных лічыльніках ужо дзе-нідзе ўкаранёная: імі абсталяваныя дамы, пабудаваныя з 2012-2013 года. «Але гэта толькі ў малой частцы жылога фонду», — падкрэсліў Малашанка.

Ён растлумачыў, што ўстаноўка лічыльнікаў будзе ажыццяўляцца за кошт жыхароў. Іх ўстаноўка ў дамах з гарызантальнай разводкай не ўяўляе складанасцяў, такія лічыльнікі зарэгістраваныя ў рэестры. «Для іх ўстаноўкі неабходна валявое рашэнне ўладаў. Таксама неабходна ўжо ў прымусовым парадку абавязваць таварыствы ўласнікаў, ЖЭСы вырабляць разлік па гэтых прыборах. Паколькі не ва ўсім жылым фондзе, які ўжо абсталяваны, такія разлікі вядуцца», — адзначыў дырэктар дэпартамента.

Паводле яго слоў, для дамоў з вертыкальнай разводкай таксама існуюць прыборы ўліку. «Адпаведна неабходна ўвесці гэтыя прыборы ў рэестр, каб іх можна было па жаданні жыхара ўсталяваць і разлічвацца. Як гэта было з прыборамі ўліку гарачай і халоднай вады. Жыхары рэальна ўбачылі ў жыроўках, што сталі аплачваць ў разы менш», — падкрэсліў Малашанка.

Паводле яго слоў, таксама на добраахвотнай аснове жыхары могуць усталёўваць і электронныя лічыльнікі электраэнергіі, якія дазваляюць разлічвацца па дыферэнцыяваных тарыфах у залежнасці ад часу сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера