Знайсці
29.04.2016 / 13:4815РусŁacБел

Ад «Маскарада» да вышыванак: ТОП беларускіх прадпрымальнікаў, якім не больш за 30 гадоў

Партал «Пра бізнэс» і Агенцтва стратэгічнага і эканамічнага развіцця склалі рэйтынг паспяховых і перспектыўных маладых прадпрымальнікаў Беларусі. Яны развіваюць праекты ў розных індустрыях і ў розных краінах.

Пры размеркаванні месцаў у Топ-30 за аснову былі ўзятыя існуючыя дасягненні удзельнікаў, перспектывы росту іх кампаніі (кампаній).

Таксама ацэньваліся магчымасці маштабавання бізнэсаў на глабальных рынках.

Інфармацыя пра бізнэс і статусы ўдзельнікаў, выкарыстаная ў рэйтынгу, узятая з адкрытых крыніц па стане на 1 красавіка 2016.

У рэйтынг уключаны:

1. Бізнэсмены, не старэйшыя за 30 гадоў (уключна) па стане на 1 красавіка 2016.

2. Толькі грамадзяне Беларусі.

3. Бізнэсмены, якія працуюць як у Беларусі, так і за яе межамі альбо кампанія (кампаніі) якіх зарэгістраваныя за межамі нашай краіны.

Пры іншых роўных больш высокае месца ў рэйтынгу атрымліваў той, хто маладзейшы.

Некаторым беларускім прадпрымальнікам, якія былі ўключаныя ў леташні рэйтынг, ужо споўніўся 31 год. Таму ў цяперашні Топ-30 яны не ўвайшлі.

Некаторыя праекты мінулага года пакуль не апраўдалі чаканняў.

Затое ў Топ-30 з'явіліся новыя цікавыя асобы. Рэйтынг 2016, года ў параўнанні з леташнім, абнавіўся амаль напалову. І ў ім стала значна больш дзяўчат.

1 месца

Яўген Няўгень

Узрост: 23 гады

Месца жыхарства: Мінск

Сфера дзейнасці: ІТ

Сузаснавальнік, CEO праекта MSQRD — дадатка, які дазваляе «накладваць» на твар карыстальніка разнастайныя эфекты — «маскі».

Дадатак быў заліты ў App Store ў снежні 2015 і літаральна праз месяц колькасць усталёвак перавысіла 1 млн. Прычым стваральнікі не вылучаў сродкаў на прасоўванне — распрацоўка распаўсюджвалася вірусна па ўсім свеце, дзякуючы ў тым ліку лідарам меркаванняў, зоркам шоу-бізнэсу, якія размяшчалі свае выявы, змененыя праз MSQRD, у сацсетках.

У сакавіку 2016 дадатак купіў Facebook. Тэхналогія трэкінгу твараў, створаная камандай распрацоўшчыкаў, будзе выкарыстоўвацца для відэатрансляцыі Facebook Live. У сваю чаргу, для MSQRD здзелка дазволіць маштабавацца на аўдыторыю, якая перавышае 1,6 млрд чалавек.

Сёння колькасць усталёвак MSQRD cкладае 35+ мільёнаў, дадатак працягвае смела расці.

Яўген Няўгень таксама з'яўляецца сузаснавальнікам стартапа SplitMetrics.

2 месца

Сяргей Ганчар

Узрост: 23 гады

Месца жыхарства: Мінск

Сфера дзейнасці: ІТ

Сузаснавальнік, СТА праекта MSQRD.

Адна са спецыялізацый Сяргея: камп'ютарная графіка і 3D-рухавікі.

Перад тым, як стаць часткай каманды MSQRD, Сяргей удзельнічаў у некалькіх сур'ёзных праектах як спецыяліст па flash-тэхналогіях.

3 месца

Андрэй Шымановіч

Узрост: 28 гадоў

Месца жыхарства: Лондан

Сфера дзейнасці: Венчурныя інвестыцыі

Андрэй — адзін з сузаснавальнікаў венчурнага фонду WeRocks з офісамі ў Лондане і Пала-Альта (Каліфорнія, ЗША). У партфелі фонду — стартапы, арыентаваныя на глабальны рынак.

У 2015 WeRokcs інвеставаў у HelpCrunсh (рашэнне, якое ў рэжыме рэальнага часу збірае водгукі кліентаў, перадае кампаніям дадзеныя аб спажыўцах і іх паводзінах) і ў стартап GeoZilla (дазваляе родным і сябрам, якія знаходзяцца на адлегласці, ведаць аб месцазнаходжанні адзін аднаго).

4 месца

Мікіта Мікада

Узрост: 29 гадоў

Месца жыхарства: Сан-Францыска

Сфера дзейнасці: ІТ

Сузаснавальнікам кампаніі Quote Roller і стартапа PandaDoc (праграмны прадукт, які інтэгруецца з CRM-сістэмамі і дазваляе аўтаматызаваць дакументаабарот кампаній). У 2013 стартап прыцягнуў $ 655 тыс. ад Kima Ventures, Altair Capital, Fabrice Grinda і шэрагу іншых інвестараў.

Ужо знаходзячыся ў фазе імкліва росту, у мінулым годзе PandaDoc прыцягнуў фінансаванне ў памеры $5 млн ад фондаў Altos Ventures, TMT Investments (фонд ужо інвеставаў у PandaDoc год таму), а таксама неназваных інвестараў.

Сродкі будуць арыентаваныя на пашырэнне маркетынгавага аддзела і рэкламу прадукту.

Восенню 2015 Мікіта разам з расійскім інтэрнэт-прадпрымальнікам Аляксандрам Працюком абвясцілі, што запускаюць у Сан-Хасэ-дэль-Кабо (Мексіка) праект CaboHub. Гэта хаб, арыентаваны на прадпрымальнікаў і праграмістаў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія хочуць весці бізнэс/працаваць аддалена.

5 месца

Сяргей Дубаграеў

Узрост: 27

Месца жыхарства: Александрыя (штат Віргінія), ЗША

Сфера дзейнасці: ІТ

Сяргей — сузаснавальнік праекта Pinxter, які займаецца стварэннем мабільных дадаткаў, а таксама распрацоўкай рашэнняў для анлайн-прасоўвання брэндаў.

Напрыклад, карыстальнікі мабільнага дадатка для моднікаў аб'яднаны ў сацыяльную сетку, у якой могуць дзяліцца сваімі вобразамі і ацэньваць гардэроб сяброў, незнаёмых людзей або зорак.

Англамоўная аўдыторыя сацыяльнай сеткі налічвае 300+ тысяч карыстальнікаў, большая частка з іх дзяўчаты ад 15 да 22 гадоў.

На хвалі папулярнасці былі таксама створаны тэматычныя дадаткі WedStyle (вясельная тэматыка) і Piggy (у нерухомасці).

Кампанія Pinxter Digital, якой кіруе Сяргей, распрацоўвае таксама рашэнні для мабільных дадаткаў, пры дапамозе якіх можна аналізаваць асаблівасці спажывецкіх паводзінаў. Гэта дазваляе брэндам ствараць высокаінтуітыўныя інтэрфэйсы, кантраляваць прасоўванне, прыцягваць цікавасць да новай прадукцыі.

6 месца

Кірыл Чыкеюк

Узрост: 29

Месца жыхарства: Лондан

Сфера дзейнасці: Інавацыйная рэклама

Кірыл і яго партнёр Арцём Ставенка ў 2012 заснавалі ў Вялікабрытаніі стартап Kino-mo (паслугі па размяшчэнні інавацыйнай рэкламы на колах ровара). Затым у праекце з'явіўся другі кірунак: стварэнне каляровых 3D-праекцый, якія «лунаюць» у паветры.

У 2015 хлопцы перамаглі ў фінале конкурсу Pitch to Rich — 2015, які праводзіцца пры ўдзеле заснавальніка групы кампаній Virgin, мільярдэра Рычарда Брэнсана.

У верасні мінулага года Kino-mo ўжо падпісала кантракт на ўсталёўку сваіх прылад, якія ствараюць 3D-праекцыі, у барах і начных клубах Англіі.

Тэхналогіямі Kino-mo ў сваёй рэкламе ўжо карыстаюцца Samsung, Intel, Aston Martin, банк BNP Paribas.

Кампанія плануе маштабаваць сваю тэхналогію на рынкі іншых краін — па ўсім свеце.

7 месца

Цімафей Мельнікаў

Узрост: 26

Месца жыхарства: Мінск

Сфера дзейнасці: Digital-marketing

Цімафей — сузаснавальнік, дырэктар па развіцці кампаніі Tigermilk Media. Развівае 15 праектаў (тэматычных старонак, груп, паблікаў) у «Аднакласніках», «Вконтакте», на YouTube і ў іншых сацыяльных медыя.

Сайты тэматычныя — гэта рэцэпты страў і кактэйляў, парады для тых, хто займаецца фітнэсам, цікавыя фатаграфіі, цікавыя факты аб падарожжах і г.д.

Ідэя развіваць такія групы прыйшла 4 гады таму, пасля таго як Цімафей Мельнікаў і сузаснавальнік кампаніі Герман Паляшчук сталі публікаваць «Укантакце» кулінарныя рэцэпты.

Зараз агульная колькасць падпісчыкаў усіх праектаў Tigermilk Media перавышае 50 млн карыстальнікаў. Яны ставяць 2—2,5 млн «лайкаў» ў дзень і генеруюць каля 8—10 млн праглядаў відэа на месяц.

У кампаніі 50 чалавек, офісы працуюць у Мінску, Маскве, Адэсе. Каманда плануе выходзіць на замежныя рынкі і хоча заняць лідарскія пазіцыі на ўсіх пляцоўках — як у сацыяльных сетках, так і ў мабільных дадатках і інтэрнэце.

8 месца

Яўген Пальчэўскі

Узрост: 29

Месца жыхарства: Мінск

Сфера дзейнасці: ІТ

У 2009—2011 Яўген кіраваў распрацоўкай website.informer.com — праекта па вэб-аналітыцы з месячным наведваннем у 30 млн карыстальнікаў. З 2011 займаецца развіццём прыватных аналітычных вэб-сэрвісаў, якія дасягнулі топ-1000 па наведваннях у свеце. Адзін з іх — craftkeys.com (цяпер перайменаваны ў metricskeys.net), дасягнулі аўдыторыі ў 8 млн наведвальнікаў у месяц.

Інвесціруе ў шэраг кампаній у сегменце B2B і развівае іх.

У Яўгена ёсць і досвед запуску ўласных прадуктовых стартапаў. У 2013 праект MetricsCat (сэрвіс мабільнай аналітыкі, які агрэгуе водгукі карыстальнікаў у дадатках у мабільных маркетах, а таксама дае агульны доступ дадатку для аналізу дадзеных), СЕО якога з'яўляецца Яўген, перамог на мінскім хакатоне Garage48. Пасля гэтага стартапам зацікавіўся эстонскі акселератар Startup Wise Guys. Атрыманае фінансаванне дазволіла адкрыць паўнавартасную кампанію і трапіць у адзін з фінскіх бізнэс-інкубатараў.

9 месца

Максім Камянкоў

Узрост: 26 гадоў

Месца жыхарства: Мінск

Сфера дзейнасці: ІТ

Сузаснавальнік, разам з Яўгенам Няўгенем, стартапа SplitMetrics — сэрвіса для A/B-тэставання старонак дадаткаў у App Store і Google Play.

Ідэя праекта прыйшла пасля таго, як стартап PandaDoc выпусціў мабільны дадатак для iPad. Ён быў даступны для запампоўкі ў 109 краінах, пры гэтым выніковая колькасць усталёвак была меншай, чым чакалася. Яўген Няўгень і Максім Камянкоў сталі шукаць спосаб павялічыць канверсіі ў App Store.

Папярэдняя ацэнка кампаніі SplitMetrics (pre-money valuation), па стане на жнівень 2015, складала $3 млн.

У канца 2015 заснавальнікі паведамілі, што адкрываюць офіс у Сан-Францыска.

10 месца

Ягор Карповіч

Узрост: 21 год

Месца жыхарства: Мінск

Сфера дзейнасці: ІТ

У 2013 Ягор, студэнт БДУІР, адкрыў кампанію Kakadu DEV, якая займаецца распрацоўкай ПА на аўтсорсінг.

Зараз у кампаніі працуе каля 20 чалавек, сфера дзейнасці: ERP-сістэмы, web-сайты, мабільныя дадаткі, тэставанне. Кампанія прадстаўлена на рынку Беларусі, Расіі, ЗША і Эстоніі. Сярод кліентаў — «Газпром», «Лукойл», Яндэкс, «Рускае радыё».

У 2016 Ягор запусціў тэставую версію ўласнага прадукту — дадатка для стварэння спрэчак Your Bettor. У апісанні гаворыцца: «Калі раней вы прымалі сяброў «на понт» на словах, то зараз усё можна фіксаваць ў смартфоне! Спрачацца можна з кім заўгодна і на што заўгодна: грошы, цікавасць, шакаладка або «фофан» — усё залежыць ад вашай вынаходлівасці!».

Працяг рэйтынгу — тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930