Знайсці
28.04.2016 / 12:462РусŁacБел

Лукашэнка прапануе ствараць у Інданезіі сумесныя прадпрыемствы для работы на рынку рэгіёна

Беларусь прапануе Інданезіі ствараць сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрам абароны Інданезіі Рыямізардам Рыякуду.

Прэзідэнт падкрэсліў, што закрытых тэм у супрацоўніцтве паміж краінамі няма. Беларусь гатова развіваць узаемадзеянне з Інданезіяй не толькі ў ваенна-тэхнічнай, але і ў грамадзянскіх сферах эканомікі. «Што немалаважна і прынцыпова для Інданезіі і Беларусі: мы можам пайсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў на інданезійскай зямлі, каб атрымліваць гатовы прадукт і прадаваць яго ў трэціх краінах у тым рэгіёне», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што хацеў бы аднавіць сваё запрашэнне прэзідэнту Інданезіі наведаць Беларусь. У ходзе візіту бакі змогуць вызначыць стратэгію далейшага развіцця адносін паміж дзяржавамі на бліжэйшую перспектыву.

У сваю чаргу міністр абароны Інданезіі Рыямізард Рыякуду падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за аказаны дэлегацыі цёплы прыём і дадаў, што вынікі яго візіту будуць паведамлены прэзідэнту Інданезіі. «Таксама я абавязкова перадам яму ваша запрашэнне», - дадаў Рыямізард Рыякуду.

***

Ваенная дэлегацыя Інданезіі 28-30 красавіка знаходзіцца з візітам у Беларусі. Плануецца, што яна правядзе перагаворы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і Міністэрства абароны Беларусі. Замежныя госці таксама маюць намер наведаць Цэнтральны камандны пункт ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі, Мінскі завод колавых цягачоў і 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод.-

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031