Знайсці
16.03.2016 / 22:2910РусŁacБел

СК вярнуў збітаму журналісту Дабравольскаму тэлефон, але замест Android 6.0.1 на ім быў устаноўлены 5.1.1

«Сёння Следчы камітэт вярнуў мой смартфон», — паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Tut.by Павел Дабравольскі.

Нагадаем, 25 студзеня яго затрымалі ў будынку суда Фрунзенскага раёна падчас працэсу над графіцістамі, збілі, а потым яшчэ і аштрафавалі за нібыта непадпарадкаванне міліцыі і дробнае хуліганства, а касацыйную скаргу суд не задаволіў

«Абяцаныя два дні расцягнуліся на месяц, — піша Павел. — Я думаў, што следчыя імкнуцца аднавіць відэа з будынка суда. Гэта адзіны доказ злачынства АМАПа — яно было выдаленае ў Фрунзенскім РУУС (дарэчы, ёсць артыкул за наўмыснае знішчэнне такой важнай інфармацыі?).

На практыцы ўсё аказалася празаічна. Замест версіі Android 6.0.1 мне ўсталявалі 5.1.1. Цікава, навошта яны мянялі яе на больш старую: хацелі нейкай хрэні запампаваць, але іх састарэлы софт не прымаўся?»

Дарэчы, якраз сёння СК абвясціў тэндэр на закупку прылады, якая забяспечыла б доступ да выдаленай і заблакаванай інфармацыі на смартфонах. «#простасупала», — іранізуе Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930