Знайсці
17.02.2016 / 13:3122РусŁacБел

Лукашэнка: Беларуская армія можа перайсці з БТРаў на хуткасныя бронеаўтамабілі

Пры перааснашчэнні Узброеных Сіл Беларусь аддае прыярытэт павышэнню мабільнасці. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь без усялякай помпы праводзіць вучэнні, праверку Узброеных Сіл. «Мы перааснашчаем нашы Узброеныя Сілы, аддаючы прыярытэт мабільнай кампаненце», — сказаў ён.

«Армія павінна быць мабільнай, яна павінна быць пасаджана на мабільную тэхніку», — мяркуе кіраўнік дзяржавы. Нядаўна яму было паведамлена аб выкананні яго даручэнняў па стварэнні мабільнай тэхнікі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на працягу бліжэйшага часу ў Беларусі маглі б наогул адмовіцца ад БТР дзякуючы стварэнню аўтамабіля, у якім можна перавозіць такую ж колькасць людзей. Два ўзоры такой тэхнікі ўжо створана на МЗКЦ. На думку кіраўніка краіны, гэтыя аўтамабілі павінны быць запатрабаваны ў войску, у сілавых структурах.

«Мы робім нашы Узброеныя Сілы больш мабільнымі, каб мы маглі перакінуць дастатковую колькасць мабільных падрыхтаваных людзей у любую кропку Беларусі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Бронеаўтамабіль «Ліс» вытворчасці МЗКЦ — на аснове расійскага «Тыгра».

Інф. БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера