Знайсці
05.02.2016 / 18:3122РусŁacБел

Сёлета ў Слоніме адкрыюць помнік Льву Сапегу

У Слонімскім цэнтры культуры ў пятніцу, 5 лютага, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю года культуры ў Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел найлепшыя мастацкія калектывы Слонімшчыны, якія шмат разоў станавіліся пераможцамі розных конкурсаў і фестываляў.

Свята адкрыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі. У сваім святочным прывітанні кіраўнік раёна распавёў аб культурных мерапрыемствах, якія павінны сёлета адбыцца на слонімскай зямлі. У прыватнасці, Алег Таргонскі нагадаў, што сёлета намаганнямі ўсіх слонімцаў і кіраўніцтва раёна павінен быць адкрыты помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633).

Нагадаем, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега добраўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі. 

racyja.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера