Знайсці
19.02.2016 / 09:575РусŁacБел

«Басовішча» пераязджае ў Мінск. На адзін дзень

19 лютага. Клуб «Ілі» (пр.Незалежнасці 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі)). Пачатак у 16.00. Уваход вольны.

19 лютага ў клубе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулых год і гасцей з Польшчы. Як і на самое «Басовішча», уваход будзе вольным!

22 і 23 ліпеня 2016 года ў польскім Гарадку адбудзецца 27-мы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Аднак, яго арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ узімку ў Мінску. «Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы радыя, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Менску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім не быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас», – кажа старшыня БАСу Ганна Пякарская.

У паўфінальным конкурсе «Адборышча» возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заявак. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку ў фінале конкурсу на самім «Басовішчы».

Таксама запланаваныя адмысловыя сэты гасцей – пераможцаў «Басовішча-2015» гуртоў TonqiXod і Navi, а таксама гурта Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластоку Ilo&Friends на чале з шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекту Warsaw Balkan Madness (PL), які грунтуецца на рытмах музыкі Паўднёва-усходняй Еўропы.

Канцэрт пройдзе ў новым мінскім клубе «Ілі» (пр.Незалежнасці 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі)). Пачатак у 16.00 – і да самай ночы. Уваход – вольны.

«Басовішча» – найстарэйшы беларускі музычны фестываль, які праводзіцца з 1990 года. Цяпер яго ладзяць дзеці тых беларусаў Польшчы, якія калісці распачыналі рух. У розныя гады у конкурсе маладых гуртоў тут перамагалі «Мясцовы час», «КальЯн», Deviation, Znich, Rima, Partyzone, Zero-85,:B:N:, Sciana, IQ48, Indiga, Tarpach, Mauzer, Nevma, «Глюкі», Akute.

 

СБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930